Беларусы будуць плаціць за электраэнергію па поўных тарыфах у 2019 годзе
У 2019 годзе насельніцтва Беларусі пачне аплачваць выдаткі на электраэнергію па поўных тарыфах. Пра гэта паведаміў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.
На сённяшні дзень беларусы кампенсуюць каля 80% выдаткаў за спажытую электраэнергію, а даканца года будуць аплачваць ў поўным аб'ёме ўсе жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення, электра- і газазабеспячэння.
Выхад на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі плануецца на наступны год, паведаміў партал TUT.by са спасылкай на намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Івана Вежнаўца.
Што датычыцца планаў уладаў па дасягненні поўнай аплаты насельніцтвам газу і ацяплення, гэтае пытанне застаецца адкрытым. Чыноўнік не стаў называць канкрэтны год, таму што існуе «шмат фактараў», з якіх два галоўных — курс долара і кошт газу.
Паводле telegraf.by