Мінск увайшоў у 50 самых бяспечных гарадоў свету
Мінск аказаўся на 37 месцы ў спісе з 328 гарадоў свету, ранжыраваных па ўзроўні бяспекі пражывання. Рэйтынг апублікаваны парталам Numbeo.
Спіс быў складзены на аснове анлайн-апытання грамадзян розных краін у першым паўгоддзі 2019 года. Яго верхні радок заняла сталіца Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — Абу-Дабі. Узровень бяспекі ў Абу-Дабі ацанілі ў 89,4 бала са 100 магчымых. На другой пазіцыі — Доха (Катар) з 88 баламі, на трэцяй — канадскі Квебек (85 балаў).
У дзясятку найбольш бяспечных гарадоў свету таксама ўключылі (у парадку зніжэння рэйтынгу): Тайбэй (Тайвань), Мюнхен (Германія), Дубай (ААЭ), Цюрых і Берн (Швейцарыя), Ганконг (Кітай) і турэцкі Эскішэхір. Самым небяспечным прызнаны Каракас.
У Мінска амаль 23,94 балы.
nn.by