Мінск прызнаны самым бяспечным горадам у СНД і 28-м па бяспецы ў свеце

У рэйтынгу бяспекі Мінск абышоў такія "ціхія" сталіцы як Вена, Рэйк'явік і Люксембург.

pixabay.com

pixabay.com

Рэйтынг бяспекі / небяспекі гарадоў свету быў складзены парталам Numbeo.com. У ім ранжыруецца 378 гарадоў. На першых месцах самыя небяспечныя гарады, на апошніх — самыя бяспечныя.
Самым небяспечным горадам прызнаны венесуэльскі Каракас. Самым бяспечным — сталіца Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абу Дабі. Гэты горад узначаліў групу бяспечных мегаполісаў.
Мінск у агульным крымінальным рэйтынгу з 378 гарадоў займае 351 месца і патрапіў у групу гарадоў з нізкім узроўнем злачыннасці. Больш бяспечна на тэрыторыі пост-СССР толькі ў Тбілісі, які размясціўся на 360 месцы (19-месцы па бяспецы).
Суседнія з Мінскам сталіцы ў агульным крымінальным рэйтынгу размясціліся наступным чынам: Варшава на 317-м месцы, Вільня — на 276-м, Рыга — на 235-м, Масква — на 174-м, а Кіеў — на 134-м месцы.
Дарэчы, па ацэнцы складальнікаў рэйтынгу, яшчэ больш крымінагенны горад — казахскі Алма-Аты. Ён размясціўся на 132-м месцы.
Акрамя Абу Дабі, у катэгорыю бяспечных гарадоў патрапілі таксама Мюнхен (Германія), Тайбэй (Тайвань, Кітай), Базэль (Швейцарыя), Доха (Катар), Сінгапур (Сінгапур), Цюрых (Швейцарыя).
Віцэ-прэм'ер і міністр унутраных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Шэйх Саіф бін Зайед заявіў часопісу The National, што ў краіне зафіксаваны самы нізкі ўзровень гвалтоўных злачынстваў у свеце.
У спісе самых небяспечных гарадоў за Каракасам ідуць Сан-Пэдра-Сула (Гандурас) і Піцермарытсбург (Паўднёвая Афрыка), якія ў агульнакрымінальным рэйтынгу занялі 2 і 3 месца адпаведна.
thinktanks.by