Мінімальная зарплата ў Польшчы вырасла на 70 злотых

У 2015 годзе мінімальная зарплата палякаў складзе амаль 500 долараў.



polish_zloty_money_8940.jpg

1 студзеня ў сілу ўступіла распараджэнне Рады міністраў, згодна з якім мінімальная зарплата ў Польшчы ў 2015 годзе павінна складаць 1750 злотых (амаль 500 долараў). У параўнанні з мінулым годам узровень мінімальнай зарплаты вырас на 70 злотых (амаль 20 долараў).

Згодна са статутам аб мінімальнай заработнай плаце, ніжні парог зарплаты залежыць ад прагнозаў інфляцыі, росту ВУП у наступным годзе, а таксама ад паказніка інфляцыі папярэдняга года.

www.radyjo.net