Польшча. Святы ў полымі
За апошнія пяць дзён пажарныя Польшчы зарэгістравалі ажно 3850 выклікаў. У агні загінула 20 чалавек, а 67 атрымалі раненні.
Пажарная служба паведаміла, што не абышлося без трагедый і ў апошнія выходныя. Так, учора ў Новым Двожэ Гданьскім загінулі дзве асобы падчас пажару ў шматкватэрным доме, а ў Сопаце ў полымі загінула жанчына. Сёлета былі самыя трагічныя святы, заяўляюць пажарнікі.
За апошнія пяць дзён у Польшчы было 1165 узгаранняў, загінула 20 чалавек. Самым трагічным быў першы святочны дзень, калі загінула 11 чалавек у 200 пажарах.
Галоўнымі прычынамі ўзгаранняў пажарнікі называюць няправільнае карыстанне альбо няспраўнасці абаграваючых, электрычных ды газавых прыладаў.