Мінабароны Беларусі паскардзілася ў АБСЕ: з імі не хочуць нават размаўляць

Калегі з шэрагу краін адмаўляюцца ад правядзення рабочых сустрэч з прадстаўнікамі Мінабароны Беларусі.

120_brigada2.jpg


Пра гэта ў сваім выступе заявіў начальнік упраўлення верыфікацыі Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі палкоўнік Аляксандр Вянгура на штогадовай сустрэчы начальнікаў верыфікацыйных цэнтраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў Вене, перадае REFORM.by са спасылкай на прэс-службу беларускага абароннага ведамства.

Венгура «выказаў шкадаванне ў сувязі з адмовай шэрагу дзяржаў ад правядзення рабочых сустрэч з прадстаўнікамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з двухбаковымі дамоўленасцямі аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ва ўмовах нарастання напружанасці ў рэгіёне».

Прадстаўнік Беларусі таксама пацвердзіў прыхільнасць краіны няўхільнаму выкананню міжнародных дагавораў і пагадненняў у галіне кантролю над узбраенням, а таксама заклікаў да працягу ўзаемадзеяння абаронных ведамстваў па пытаннях кантролю над узбраеннямі, нягледзячы на палітычную і эпідэміялагічную абстаноўку. На яго думку, гэта цалкам адказвае як інтарэсам нацыянальнай бяспекі ўсіх дзяржаў, так і рэгіянальнай стабільнасці ў цэлым.