Міліцыя: На плошчы Бангалор быў не абстрэл, а затрыманне наркадылера

Спецыяльную міліцэйскую аперацыю правялі аддзяленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ды спецпадраздзяленне МУС "Алмаз".



abstrel_0506_0.jpg

Фота — by24.org

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, уначы на 5 чэрвеня на плошчы Бангалор у Мінску па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў былі затрыманыя пяць маладых людзей.

Раней з'явіліся звесткі, быццам аўтамабіль "Мерсэдэс" быў абстраляны, а яго кіроўца, магчыма, забіты. Міліцыя абвяргае гэтую інфармацыю.

Па іх словах, 17-гадовы наркадылер ездзіў па Мінску на "Мерсэдэсе". Міліцыянты заблакавалі аўто на плошчы Бангалор. Пры дапамозе спецінструменту яны разбілі браніраваныя шыбы. Кіроўцу і пасажыраў, якім было ад 17 да 20 гадоў, затрымалі з доказамі злачынства падчас чарговай здзелкі. Міліцыянты кажуць, што падчас агляду ў прыяцеляў агулам канфіскавана звыш 20 грамаў псіхатропных рэчываў.

euroradio.fm