Міліцыя зноў затрымала арганізатара сэкс-вечарынкі пад Мінскам

Вячаслава Казанава зноў затрымала міліцыя. Яму інкрымінуецца здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў падчас гэтых самых вечарынак. Пра гэта ведамства паведаміла ў Facebook.

s.shiroko.zakrytymi.glazami.1999.rus_.bdrip_.xvid_.ac3_._hellywood.avi_snapshot_01.15.51_2010.03.20_13.40.50.jpg


«Па існуючай інфармацыі супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС і ў сувязі з наноў адкрытымі абставінамі, па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару сышчыкамі затрыманы арганізатар сэкс-вечарынак пад Мінскам. Яму інкрымінуецца здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў падчас гэтых самых вечарынак. Мужчына раней судзімы за згвалтаванне, забойства, разбой, крадзяжы. Прававая ацэнка будзе дадзена супрацоўнікамі Следчага камітэта», — паведамілі ў міліцыі.
Інфармацыю аб затрыманні таксама пацвердзіла сяброўка Вячаслава Казанава.
Нагадаем, у ноч на 28 ліпеня ў пасёлку Бараўляны міліцыя «спыніла дзейнасць падпольнага бардэля».
Паводле інфармацыі міліцыі, двое непрацуючых мінчан здымалі катэдж для правядзення за ўзнагароджанне закрытых сэкс-вечарынак. Групавы сэкс, свінгерства законам не забароненыя, супраць арганізатараў вечарынкі распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 171 КК Беларусі — за арганізацыю і (або) выкарыстанне занятку прастытуцыяй, цi стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй.
Праз некалькі дзён арганізатара вечарыны Вячаслава Казанава адпусцілі. У інтэрв'ю TUT.BY ён распавёў, што арганізацыя свінг-вечарынак для яго не бізнес, а хобі, якое ў фінансавым плане прыносіць толькі страты.

Паводле news.tut.by