Мігранты пакінулі ТЛЦ у Брузгах
Мігранты пакінулі ТЛЦ у Брузгах. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Пункт размяшчэння ў ТЛЦ спыніў працу.
«Усе замежнікі, якія часова знаходзіліся ў
транспартна-лагістычным цэнтры, пакінулі яго», — гаворыцца ў паведамленні
памежнікаў.
Паводле іх інфармацыі, сёння ноччу 98 чалавек вылецелі з
Мінска ў Эрбіль эвакуацыйным рэйсам у 2:55. Вяртанне было арганізавана пры
ўдзеле Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Астатнія мігранты, якія
знаходзіліся ў ТЛЦ, расселены ў гасцініцах і санаторыях у чаканні наступных
вывазных рэйсаў. Паведамляецца, што гэта зроблена па іх просьбе.
«Рашэнне бежанцаў вярнуцца ў свае краіны шмат у чым
прадыктавана усведамленнем бессэнсоўнасці чакання і безуважнасці краін ЕС у
вырашэнні іх праблем», — сцвярджаюць у ДПК.
На выходных у эфіры Беларускага тэлебачання кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сцвярджаў, што ў ТЛЦ заставаліся 409 мігрантаў. Трэба адзначыць, што ў апошнія два тыдні польскія памежнікі паведамляюць аб павелічэнні спробаў парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. У асобныя дні фіксавалася больш за 80 такіх спробаў.
Паводле reform.news.