Апошняя спроба? Больш за 130 мігрантаў спрабавалі ноччу перайсці беларуска-польскую мяжу

Польскія памежнікі за 21 сакавіка зарэгістравалі 134 спробы парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, паведамляе Памежная ахова. Гэта новы рэкорд у 2022 годзе.

focb5t6x0aea8h_.jpg

Больш за ўсё замежнікаў было затрымана на ўчастку заставы ў Нараўцы. Там памежнікам і выратавальнікам давялося выцягваць людзей з балот. Усяго выратавана 16 грамадзян Ірака.

Сёння Дзяржпамежкамітэт Беларусі паведаміў, што пункт размяшчэння мігрантаў у ТЛЦ у Брузгах спыніў сваю працу. Паводле інфармацыі беларускага боку 98 мігрантаў вылецелі ў Ірак, астатнія былі расселеныя ў гасцініцах і санаторыях для чакання наступных вывазных рэйсаў.

Паводле reform.news.