МХД патрабуе вызвалення Яўгена Васьковіча

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты 26 лютага падтрымалі палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча, якому спаўняецца 24 гады.



1393416104_1393410023_img_9645.jpg

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты на Дзень Народзінаў Яўгена Васьковіча знялі відэролік у яго падтрымку: "МХД патрабуе вызвалення Яўгена Васьковіча".
Таксама актывісты МХД сфатаграфаваліся з партрэтамі Яўгена ў самым цэнтры Менска насупраць будынку КДБ, за акцыю супраць якога і быў асуджаны Яўген Васьковіч.  Нагадаем, сёння, 26 лютага, святкуе свой 24-ы дзень нараджэння сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Яўген Васьковіч. Гэта чацвёрты дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі.


Прэсавая служба БХД