Марш смелых у гарадах Беларусі
Беларусь выходзіць.
![photo_2020_11_15_12_02_36.jpg photo_2020_11_15_12_02_36.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_12_02_36.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У нядзелю 15 лістапада ў Мінску і іншых гарадах краіны адбываецца Марш смелых. Яму папярэднічалі трагічныя падзеі: забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, якое кранула ўсю Беларусь.
![photo_2020_11_15_12_02_39.jpg photo_2020_11_15_12_02_39.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_12_02_39.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Горадня. За гадзіну да збору плошчу Савецкую перакрылі, а каля фарнага касьцёла дзяжураць два аўтазакі. Праход да мэмарыялу адкрыты, людзі працягваюць несьці кветкі і зьнічы. На мэмарыяле зьявілася шыльда з маёнткамі ўсіх загінуўшых з 9 жніўня.
На Альшанцы пашыхтаваўся «ланцуг салідарнасьці».
Каля мэмарыялу на месцы Фары Вітаўта сабраліся ўжо каля 200 чалавек
![photo_2020_11_15_12_53_13.jpg photo_2020_11_15_12_53_13.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_12_53_13.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_11_15_12_53_17.jpg photo_2020_11_15_12_53_17.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_12_53_17.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
пачаліся затрыманьні. Сілавікі ходзяць па цэнтры і разганяюць людзей. Невялікія групы то там, то тут скандуюць "Жыве Беларусь".
Затрымліваюць пераважна мужчын. Затрыманы відэааператар-фрылансер гарадзенскага парталу Hrodna Life Андрэй Ломаў.
![photo_2020_11_15_13_42_45.jpg photo_2020_11_15_13_42_45.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_13_42_45.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Берсьце. Людзям не дазволілі пакінуць кветкі каля царквы — яны паклалі іх каля касьцёла
![photo_2020_11_15_13_03_33.jpg photo_2020_11_15_13_03_33.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_13_03_33.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мінімум пяць затрыманых у Берасці.
Двух хлопцаў затрымалі на Савецкай, хлопца і дзяўчыну з банерам на якім было напісана «Я выхожу, Стреляй!» каля ЦУМу, яшчэ адзін хлопец быў затрыманы ў гатэлі «Інтурыст». Вядома, што яго завуць Раман Леванюк. Людзі сабраліся ў касцёле на Леніна, побач арганізаваны мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі. Пасля невялікай групай людзі крочылі па цэнтру Берасця, зараз людзі шпацыруюць невялікімі групамі.
Людзі падышлі да ланцуга сілавікоў і скандуюць "я/мы Рома".
Віцебск таксама гуляе. А ў Віцебску тым часам затрымалі фатографа Tut.by і «Народнай волі» Алеся Пілецкага. Сілавікі назваліся супрацоўнікамі ППС Матвіенкам і Ермаловічам
Магілёў. Па пешаходнай вуліцы Ленінскай ходзіць шмат людзей.
Вуліцу патрулююць амапаўцы, міліцыянты і людзі ў цывільным. Уздоўж вуліцы лётае дрон. На ўсіх пад'ездах да Ленінскай стаіць спецтранспарт з сілавікамі. Ля кінатэатру Радзіма стаіць аўтазак. Амапаўцы падыходзяць да жанчын, якія нясуць кветкі, і пачынаюць з імі размову. У Магілёве сабралася калона і скандуе «Жыве Беларусь»! Людзі ідуць па пешаходнай вуліцы Ленінская.
Калону ў Магілёве разбілі, людзі сабраліся зноўку.
Некалькі дзясяткаў чалавек арганізаваліся ў калёну і рушаць пешаходнай вуліцай Ленінскай
Пратэстоўцы гукаюць «Не забудем, не простим», «Трибунал», «Я выхожу». Калёну спрабуюць разагнаць, але людзі зноў зьбіраюцца. Да Ленінскай зьяжджаюцца аўтазакі.
Сілавікі не даюць людзям сабрацца ля крыжа перад катэдральным касьцёлам
Тут два дні таму быў створаны мэмарыял у памяць Рамана Бандарэнкі. Міліцыянт у рыштунку патрабуе разысьціся ад грамады ў два дзясяткі чалавек, пужаюць адказнасьцю за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» і затрыманьнем. У двор ля касьцёла заехаў аўтазак, але пакуль нікога не хапаюць. Людзі патроху разыходзяцца, але да крыжа прыходзяць іншыя
![photo_2020_11_15_14_07_59.jpg photo_2020_11_15_14_07_59.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_14_07_59.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Магілёве таксама адбыліся хапуны. Сілавікі схапілі некалькі чалавек.
Сілавікі затрымліваюць нешматлікіх пратэстоўцаў.
Гомель. Каля 60 чалавек спрабуюць зладзіць марш
Яны ідуць па Савецкай у бок плошчы Леніна, пэрыядычна іх спыняе міліцыя
![photo_2020_11_15_12_34_15.jpg photo_2020_11_15_12_34_15.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_12_34_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Заслаўе.
Жодзіна. Людзі скандуюць "Я выходжу"
![photo_2020_11_15_12_22_20.jpg photo_2020_11_15_12_22_20.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_12_22_20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Маладэчне людзі сабраліся на марш у цэнтры гораду. Міліцыя ў мэгафон іх папярэджвае пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У Салігорску выйшла некалькі дзесяткаў чалавек, без сімволікі. На іх - столькі ж сілавікоў. Прыйшоў мужчына са сцягам, ішоў з ім праз увесь горад. Тут жа з двух бусаў выбеглі чорныя, і спакавалі. Людзі крычалі, але не адбівалі.
![photo_2020_11_15_12_23_16.jpg photo_2020_11_15_12_23_16.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_12_23_16.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Баранавічы выйшлі
Мазыр
Бяроза. Выйшла паўсотні чалавек, затрымалі двух дзяўчат з бела-чырвона-белымі парасонамі.
![photo_2020_11_15_14_36_07.jpg photo_2020_11_15_14_36_07.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_14_36_07.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бабруйчане зноў аднавілі мэмарыял памяці Рамана Бандарэнкі. Ля яго пастаянна стаяць людзі. Непадалёк аўтобус зь сілавікамі. У Бабруйску змаганне за мемарыял ідзе ўвесь дзень
![photo_2020_11_15_15_27_48.jpg photo_2020_11_15_15_27_48.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_15_27_48.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Пінску затрымалі журналіста Андрэя Якімуша
Гэта ўжо 14 прадстаўнік СМІ, затрыманы сёння падчас працы на пратэстах.
Нясвіж
![photo_2020_11_15_15_50_58.jpg photo_2020_11_15_15_50_58.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_15_15_50_58.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паставы. Мужчына зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку на цэнтральнай плошчы.
У цэнтральнай аптэцы ў Баранавічах, куды хаваліся пратэстоўцы, адбыліся затрыманні.
Некаторых людзей выводзілі на вуліцу і працягвалі здзекі і бязмежжа ўжо на вуліцах горада.