Маці забітага ў Славянску сілавіка звярнулася да Пуціна: "Мой сын быў рускім і вы нас абаранілі" (відэа)
Зінаіда Анішчанка, маці загінулага ў захопленым прарасейскімі тэрарыстамі горадзе падпалкоўніка спецпадраздзялення "Альфа", заклікала прэзідэнта Расіі спыніць "абараняць" людзей рускага паходжання. І спыніць фінансаванне баявікоў. Відэа на ютуб з'явілася 12 мая.
Аляксандр Анішчанка загінуў 5 мая падчас правядзення
антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску. Мужчына паспрабаваў выратаваць свайго параненага таварыша, але загінуў у
баі. Праз два дні яго пахавалі ў Сумах на Алеі ганаровых грамадзян горада.