Міністр юстыцыі Польшчы не разумее, чаму ў Польшчы забаранілі беларускі сцяг
Міністр юстыцыі Польшчы Яраслаў Говін не разумее, чаму падчас баскетбольнага матчу сярод жанчын Беларусь-Літва ў Быдгашчы быў забаронены бел-чырвона-белы сцяг. Аб гэтым Говін заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу TVP. "Я не разумею матываў такога ўчынку. Усе мы павінны салідарызавацца з тымі, хто змагаецца за тое, што 20 гадоў таму было для палякаў марай. Яны змагаюцца за дэмакратыю і элементарную павагу для правоў чалавека", — сказаў міністр.
Міністр юстыцыі Польшчы Яраслаў Говін не разумее, чаму падчас баскетбольнага матчу сярод жанчын Беларусь-Літва ў Быдгашчы быў забаронены бел-чырвона-белы сцяг. Аб гэтым Говін заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу TVP.
"Я не разумею матываў такога ўчынку. Усе мы павінны салідарызавацца з тымі, хто змагаецца за тое, што 20 гадоў таму было для палякаў марай. Яны змагаюцца за дэмакратыю і элементарную павагу для правоў чалавека", — сказаў міністр.
Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся 25 чэрвеня 2011 года. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну.
Пазней адзін з заўзятараў, каардынатар Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігар Шчэкарэвіч праз суд і пракуратуру абскардзіў забарону ўжывання сцяга падчас матчу. Аднак такую забарону прызналі правамоцным суд і пракуратура Быдгашча.
Відэа: http://www.tvp.pl/vod/audycje/publicystyka/glos-mediow/wideo/11032012/6566821
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў