Лукашэнку падаравалі аўтамат Калашнікава

Кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання Міністэрства абароны падаравалі аўтамат Калашнікава. Падарунак у спецыяльным футарале кіраўніку дзяржавы паднёс міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.



lu_avt.jpg

Раўкоў адзначыў, што на працягу ўжо некалькіх дзесяткаў гадоў гэта надзейная правераная зброя запатрабавана ў войсках многіх краін свету, перадае карэспандэнт БелТА.

«Добрая зброя. Мая», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы падарунак.

«Вы павінны ведаць: у неабдуманыя, непатрэбныя для краіны авантуры я вас ніколі не втяну. Але калі давядзецца абараняць сваю зямлю і стаяць спіной да спіны, плячом да пляча, вы можаце быць упэўнены, што мяне вы там ўбачыце ў першых шэрагах», — падкрэсліў беларускі кіраўінк, звяртаючыся да каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.