Лукашэнка прыехаў у Кіеў у шыкоўным картэжы і без Колі

Картэж беларускага кіраўніка, які ў пятніцу прыбыў на інаўгурацыю Пятра Парашэнка, уразіў украінскіх журналістаў.



lukashenko1.jpg

Як перадае ТСН, Аляксандра Лукашэнку з аэрапорту суправаджала аўтакалона з адзінаццаці аўтамабіляў. Гэтым разам ён прыляцеў без свайго малодшага сына.

Вельмі сціпла ў пятніцу паводзілі сябе расіяне. Афіцыйную дэлегацыю на інаўгурацыі ўзначальвае амбасадар Расійскай федэрацыі ва Украіне Міхаіл Зурабаў. Ён сціпла выйшаў з выхаду з залі афіцыйных дэлегацый, сеў у свой “Мэрсэдэс” і ў суправаджэнні толькі аховы сваёй амбасады накіраваўся да сваёй рэзідэнцыі.

VIP-госці пасяліліся ў самых дарагіх гатэлях у цэнтры горада, а бліжэй да ночы выйшлі на шпацыр па цэнтры горада.

euroradio.fm