Ля Акадэміі навук — штодзённая акцыя. «Ціхары» спрабавалі затрымаць навукоўцаў

Ля прэзідыума Акадэміі навук 27 жніўня ў 13:00 прайшла традыцыйная акцыі салідарнасці. Напрыканцы яе асобных удзельнікаў спрабавалі затрымаць "ціхары" з мінібуса без нумароў.

118410873_650874775540453_1410232862380363357_n_logo.jpg


Удзельнікі акцыі паведамляюць, што аднаго з іх чалавек у цывільным схапіў за руку, да іншага звяртаўся з просьбай "пагутарыць". Яшчэ за адным навукоўцам, які меў бел-чырвона-белы сцяг, "ціхар" ганяўся па інтэрнаце.

118427162_735293570363449_3396077780703109840_n_logo.jpg


Паведамляюць таксама пра супрацоўніка Інстытута біяфізікі НАН, затрыманага ў двары прэзідыума. Пакуль невядома, ці ўдзельнічаў ён у акцыі салідарнасці. Пазней стала вядома, што гэтага супрацоўніка ўсё ж не затрымалі.

118516992_967298433695363_1239874792210031635_n_logo.jpg