Ксёндз Чырвонага касцёла заклаў кватэру: «Інакш мы не замовім званы»

Званы каштуюць 70 тысяч даляраў. Акрамя іх, патрэбна аппаратура.

3751701101.jpg

Настаяцель касцёла Святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк падчас нядзельнай службы распавёў парафіянам, што заклаў сваю кватэру, каб купіць званы. Але падрабязнасці такога ўчынку святар афішаваць не жадае.
— Пра гэта не варта расказваць. Я быў вымушаны закласці квртэру, бо інакш мы не адкрыем заказ, - падзяліўся ксендз. — 18 тысяч долараў ужо ахвяравалі людзі, але гэтага недастаткова, каб адкрыць заказ. Тры званы каштуюць 70 тысяч, але, акрамя званоў, яшчэ трэба апаратура, каб не шнуром званіць. Таму набягае такая сума. Яшчэ трэба сабраць 60 тысяч.
Зараз у Чырвоным касцёле, які па сутнасці з'яўляецца візітнай карткай Мінска, ідзе рамонт. Гэта першая сур'ёзная рэстаўрацыя за 107 гадоў — рэстаўруюць усё «ад крыжоў да склепа».
Паводле kp.by