Кніжкі на вуліцы: у Мінску могуць з'явіцца адкрытыя бібліятэкі

Праект падобны да бук-кросінга, але ж яшчэ і цудоўна аформлены. Прадстаўнікі ініцыятывы "Вазьмі кнігу" плануюць усталяваць у горадзе шафы, адкуль кожны можа браць літаратуру.



101knihi.jpg

Ініцыятары лічаць, што некалькі кропак бук-кросінгу недастаткова прывабліваюць мінчукоў — маўляў, кніжная шафа спрыяе жаданню чытаць значна болей, чым простая палічка з сумніўнай літаратурай.

Зараз працуюць над тым, каб атрымаць дазвол на ўстаноўку міні-бібліятэк у Нацыянальным аэрапорце, на «Цэнтральным» аўтавакзале і на плошчы каля сталічнай Ратушы, а з першага лістапада пачнуць збіраць грошы на рэалізацыю праекта.

Ужо распрацаваная мадэль саміх шафаў, здаецца, гэта яшчэ адзін крок да еўрапейскага выгляду горада.

sputnik.by