Кнігарні «логвінаЎ» застаецца два тыдні, каб сплаціць $ 43 000
Да 10 сакавіка незалежная кнігарня мусіць выплаціць 1 мільярд беларускіх рублёў штрафу.
Усёй грамадой ужо сабралі 22 тысячы долараў. За два тыдні трэба сабраць яшчэ 43 тысячы.
Арт-дырэктар кнігарні Павал Касцюкевіч сказаў: імавернасць, што да «чорнай даты» збярэцца неабходная сума, ёсць, аднак разглядаецца магчымасць адтэрмінаваць выплату на паўгода.
«Мы робім усе намаганні, каб назбіраць неабходную суму. Нашы сябры і валанцёры актывізуюць розныя зборы праз інтэрнэт. У самой кнігарні і ў галерэі „Ў“ амаль штодня ладзяцца „Марафоны падтрымкі кнігарні логвінаЎ“. Таксама мы падалі дакументы з просьбай адтэрмінаваць выплату на паўгода. Прыкладаем усе намаганні, каб сплаціць штраф і гадавы прыбытак паводле закону да 10 сакавіка», — адзначыў Павал Касцюкевіч.
Грошы для кнігарні «логвінаЎ» збіраюць ад пачатку лютага.
www.svaboda.org