Кіроўцу затрымалі за сляды ад «Пагоні» на аўтамабілі

Сілавікі знялі «пакаяннае» відэа з беларусам, на чыёй машыне заўважылі сляды ад знятай налепкі з «Пагоняй», паведамляе «Л*стэрка».

nakleyka_minsk_avto_2022_1.jpg

Сілавікі прыйшлі да беларуса, на машыне якога заўважылі сляды ад знятай налепкі з гербам «Пагоня». У праўладным телеграм-канале 8 лістапада было апублікана «пакаяннае» відэа з затрыманым.

Па сцвярджэнні аўтараў канала, супрацоўнікі ГУБАЗіК заўважылі аўтамабіль са слядамі адлепленай сімволікі на нумарах, калі вярталіся «з чарговага ператрусу па экстрэмісцкім дваровым чаце». Уладальніка машыны «узялі на аловак».

Сам затрыманы ў відэа пацвярджае, што на яго аўто была налепка ў выглядзе герба «Пагоня», якую ён зняў. Па яго словах, яго затрымалі за «ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах у жніўні ў Мінску».