Казахстан і Расія заступаюцца за Лукашэнку

На сайце расійскага ўрада з'явілася сумесная заява ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі пра недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску ў дачыненні да беларускага боку.

На сайце расійскага ўрада з'явілася сумесная заява ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі пра недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску ў дачыненні да беларускага боку.
"Дзейнічаючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага кіраўнікамі дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расейскай Федэрацыі, а таксама з улікам неаднаразовых заяў ЗША і Еўрапейскага звязу пра магчымасць прымянення эканамічных абмежаванняў да адной з дзяржаў — членаў Мытнага саюза / Адзінай эканамічнай прасторы ўрады Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расейскай Федэрацыі пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску або прымушэння", — гаворыцца ў заяве.
Такія захады, лічаць аўтары дакументы, "ствараюць штучныя бар'еры ў гандлі, неабгрунтаваныя перашкоды эканамічнаму ўзаемадзеянню суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Мытнага саюза / Адзінай эканамічнай прасторы, ушчамляюць законныя інтарэсы эканамічнай бяспекі дзяржаў, што тоіць у сабе нанясенне ўрону прадуктыўнаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву, развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскім кантыненце". "Гэта будзе мець негатыўныя наступствы, найперш для звычайных грамадзян", — сказана ў заяве.
Урады трох краін "цвёрда перакананы, што толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог будзе садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў, і выступаюць за адмову ад любых дзеянняў, якія перашкаджаюць такому дыялогу".
Заява падпісана прэм'ер-міністрамі Беларусі, Казахстана і Расіі.

belsat.eu