Кастусёў: «Пытанне аб маім лячэнні так і не вырашылася да гэтай пары»
Пытанне з аперацыяй старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва дагэтуль не вырашанае. Пра гэта ён напісаў у лісце, які атрымаў пісьменнік Аляксей Шэін.
«На жаль, пытанне аб маім лячэнні так і не вырашылася да гэтай пары. Футболяць мяне ад адной установы да другой. Самае прыкрае, што ўсе пагаджаюцца аб неабходнасці тэрміновага хірургічнага ўмяшальніцтва, але справа ўвесь час тармазіцца ўжо амаль паўгода. Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах. Менавіта з Яго іменем я і трымаюся, перажываючы ўсе цяжкасці і болі», — піша Кастусёў.
Рыгор Кастусёў узяты пад варту ў красавіку 2021-га па абвінавачанні ў змове — разам з філолагам Аляксандрам Фядутам і юрыстам Юрасём Зянковічам. За кратамі ў палітыка выявілі анкалагічнае захворванне. Аднак дазвол на аперацыю ён атрымаць не можа.
Паводле «Еўрарадыё».