Каронавірус: студэнтаў зноў пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне
У некалькіх мінскіх універсітэтах студэнтаў адправілі на дыстанцыйнае навучанне ў сувязі з каранавірусам, паведамляе Telegram-канал «Адлічана».
![Абвестка пра дыстанцыйнае навучанне ў БДУІР / t.me/studentyBY Абвестка пра дыстанцыйнае навучанне ў БДУІР / t.me/studentyBY](/img/v1/images/karanavirus_1509.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Абвестка пра дыстанцыйнае навучанне ў БДУІР / t.me/studentyBY
Ёсць звесткі прынамсі пра адну групу ў БДУІР, а таксама адну групу на юрфаку БДУ.
Таксама аўтары канала паведамляюць, што ў 17-м інтэрнаце БНТУ студэнтаў перасяляюць са сваіх блокаў на першы паверх у адно крыло.
Раней з'явіліся звесткі пра ўспышку COVID-19 сярод сталічных школьнікаў: у некалькіх гімназіях класы былі адпраўленыя на каранцін.
Паводле Еўрарадыё