Кацярына Барысевіч пра Валадарку: «Я ніколі не скажу «дзякуй» за гэты досвед».
Журналістка Кацярына Барысевіч падчас прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі партала TUT.by, «Прэс-клуба», ГА «БАЖ» заклікала ўсіх пісаць лісты зняволеным, таму што гэта вельмі падтрымлівае.

«Я ніколі не скажу "дзякуй за гэты досвед". Я б нармальна жыла без гэтага. Мы радуемся, што чалавек выйшаў на волю. Але незразумела, чаму ён быў пазбаўлены волі?
І я не магу радавацца, калі 15 маіх калег, столькі людзей несвабодныя.
Я б хацела развітацца з Валадаркай, але я разумею, што буду туды і лісты пісаць, і перадачы насіць. Гэта ненармальна, што журналісты з-за сваёй працы аказваюцца ў турме».
Цяпер Кацярына Барысевіч павінна адзначацца кожныя тры месяцы ў міліцыі, каб пацвярджаць, што яна не парушае закон.

Журналісты не выключаюць таго, што ўлады могуць атакаваць любы іншы буйны медыярэсурс.
Паводле baj.by