Кінутая костка
Ніхто не можа сказаць, чым закончыцца будучая перарэгістрацыя беларускіх СМІ, і які ўвогуле далейшы лёс незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
Нагадаем, што 8 лютага ўступае ў дзеянне закон «Аб сродках масавай інфармацыі», згодна з якім усе без выключэння сродкі масавай інфармацыі павінны да канца гэтага года прайсці
перарэгістрацыю, што будзе праводзіцца па заяўляльным прынцыпе. Маўляў, неабходна толькі накіраваць па пошце запоўненую спецыяльную форму, і праз некаторы час таму ці іншаму СМІ будзе выдадзена новае
пасведчанне.
Ніхто не можа сказаць, чым закончыцца будучая перарэгістрацыя беларускіх СМІ, і які ўвогуле далейшы лёс незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
Нагадаем, што 8 лютага ўступае ў дзеянне закон «Аб сродках масавай інфармацыі», згодна з якім усе без выключэння сродкі масавай інфармацыі павінны да канца гэтага года прайсці
перарэгістрацыю, што будзе праводзіцца па заяўляльным прынцыпе. Маўляў, неабходна толькі накіраваць па пошце запоўненую спецыяльную форму, і праз некаторы час таму ці іншаму СМІ будзе выдадзена новае
пасведчанне.
А навошта ўвогуле праводзіць гэта дастаткова стратнае мерапрыемства?
Міністр інфармацыі краіны Уладзімір Русакевіч лічыць, што перарэгістрацыя неабходна, каб «правесці своеасаблівы пераўлік, пазбавіцца “мёртвых душаў — СМІ, якія
ўжо даўно дэ-факта спынілі сваё існаванне».
Старшыня Беларускага саюза журналістаў (БСЖ) Анатоль Лемяшонак таксама бачыць у гэтым толькі адны плюсы: «Мы, удзельнікі інфармацыйнага поля, павінны час ад часу пацвярджаць сваю гатоўнасць
паўнавартасна працаваць. І незадаволеных тут быць не можа. Што ж тычыцца асцярогі асабліва пільных… Ну, ёсць пэўнае кола людзей, якія апрыёры ўсё ўспрымаюць у штыкі. Я думаю, што пасля
таго, як закон уступіць у сілу, нараканняў у іх больш не будзе, і заяўнікі на сабе адчуюць зручнасці новай сістэмы».
Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Міхаіл Пастухоў катэгарычна не згодны з гэтым меркаваннем: «Пасля ўступлення ў дзеянне новага закона аб СМІ і
закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, нас чакае далейшае закручванне гаек. Гэта закране як друкаваныя, так і электронныя СМІ. Асабліва цяжка будзе тым журналістам, якія
супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ».
Зазначым, што новы закон аб СМІ забараняе прафесійную дзейнасць журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без адпаведнай акрэдытацыі. Згодна з новым законам, да адказнасці можна будзе прыцягваць
і за «распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам».
Праўда, ёсць у згаданым законе аб СМІ і адзін вельмі станоўчы момант — інтэрнэт-выданням не трэба будзе рэгістравацца ў Міністэрстве інфармацыі. Як адзначыў намеснік старшыні БАЖ Андрэй
Бастунец, гэты крок з боку Мінінфарма, безумоўна, станоўчы, але і тут ёсць свае падводныя камяні: «Савет Міністраў мог прытармазіць распрацоўку пастановы аб дзейнасці інтэрнэт-СМІ, каб
прадэманстраваць еўраструктурам памкненне Беларусі выканаць іх патрабаванні па прывядзенні заканадаўства аб СМІ да дэмакратычных стандартаў. Але няма гарантыі, што пасля заканчэння выпрабавальнага
тэрміну, вызначанага ЕС для беларускіх улад, сітуацыя не зменіцца ў горшы бок».
На думку намесніка старшыні БАЖ, гэты закон аб СМІ больш жорсткі за папярэдні яшчэ і таму, што ў органаў кантролю з’явіцца больш магчымасцяў для спынення дзейнасці СМІ ў судовым
парадку.
Службовае пасведчанне адзінага ўзору таксама дае нямала падстаў для спекуляцый пры яго выдачы Міністэрствам інфармацыі.
Да таго ж нельга забываць, у якім стане зараз знаходзяцца незалежныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі.
Дзесяткі закрытых незалежных газет. Шматлікія выпадкі зняволення рэдактараў і карэспандэнтаў незалежных выданняў. Збіццё соцень журналістаў недзяржаўных СМІ падчас вулічных мітынгаў і дэманстрацый.
Адмова ў акрэдытацыі ўласным карэспандэнтам незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Атрымліваецца, што, пусціўшы ў дзяржаўныя шапікі дзве газеты — “Народную волю“ і
“Нашу ніву“, — усёй незалежнай прэсе кінулі своеасаблівую костку…
Паводле інфармацыі БАЖ