Ютуб-канал «Бэйбус» агучыў чарговыя вершы палітвязня Андрэя Скурко (відэа)
Пра выхад новых вершаў паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка Андрэя Скурко. «Нашы нягоды часовыя, а мастацтва вечнае», — падкрэсліла Паўліна Скурко.
Паўліна Скурко нагадала, што «штосераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе па два
Андрэевы вершыкі з цудоўнай анімацыяй».
Гэтым разам вершы чытаюць народныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік і Аляксандр Падабед.
«Андрэй моцна дзякуе артыстам і ўсім цудоўным людзям, хто спрычыніўся да з'яўлення аўдыякніжкі, — піша жонка палітычнага зняволенага. — Гэта сапраўды цуд нашых часоў: аўтар за сценамі Валадаркі, а героі ягоныя прабраліся на волю і жывуць шчаслівым жыццём (сённяшнія вясёлыя героі — гэта добры воўк, маленькі барсучок, кот і мышкі-харысты)».
Суд над журналістамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачнецца 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска, суддзя — Анжэла Касцюкевіч. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.