Юрысты: артыкул «Дзяржаўная здрада» можна прад'явіць каму заўгодна
У чым асаблівасць артыкула «Дзяржаўная здрада»? Яе можна прад'явіць каму заўгодна, кажуць юрысты. Пры гэтым ніхто не даведаецца падрабязнасцей, бо суд будзе закрытым, адзначае тэлеграм-канал dw_belarus.
Напрыклад, сябра НАУ адвакат Міхаіл Кірылюк падчас абароны аднаго з кліентаў сутыкаўся з такой пагрозай следчага, калі падабаронны не прызнае віну: «А мне без розніцы. Не будзе прызнаваць віну, атрымае замест свайго бягучага абвінавачання артыкул у дзяржаўнай здрадзе. Там артыкул такі, што хто заўгодна пад склад падыдзе, суд будзе закрытым, ніхто нічога не ўбачыць і не пачуе, і сядзець ён будзе па ім восем гадоў».
Верагодна, у выпадку журналіста Андрэя Аляксандрава следства нічога не знайшло ў рамках прад'яўленых абвінавачанняў. Відаць, абвінавачанне ў духу «1930-х гадоў» выгадна ўладам — і гэты выпадак можа быць не апошнім.