Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту
Удаве Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад хатняга арышту.
![yuliya_chernyavskaya_domashniy_arest_2021_1_1.jpg yuliya_chernyavskaya_domashniy_arest_2021_1_1.jpg](/img/v1/images/yuliya_chernyavskaya_domashniy_arest_2021_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведаміла маці Юліі Чарняўскай, Аляксандра Чарняўская, у Facebook. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзіла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Пры гэтым Юлія Чарняўская па-ранейшаму праходзіць абвінавачанай па крымінальнай справе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).
![«Ніколі не думала, што Кафка — рэальнасць». Юлія Чарняўская распавяла, як жыве пад хатнім арыштам «Ніколі не думала, што Кафка — рэальнасць». Юлія Чарняўская распавяла, як жыве пад хатнім арыштам](/img/v1/images/charniauskaja1_fwb4n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, сілавікі прыйшлі да Юліі Чарняўскай 18 траўня, праз дзень пасля першай гадавіны з дня смерці яе мужа, заснавальніка T*T.BY Юрыя Зісера. Пасля некалькіх дзён затрымання яе перавялі пад хатні арышт.
Паводле bajby.org