Яшчэ адзін супрацоўнік EPAM трапіў на Акрэсціна
Аляксея Паповіча, супрацоўніка EPAM, трымаюць на Акрэсціна, паведамляе dev.by.
На мінулым тыдні з'явілася інфармацыя пра затрыманне Аляксея Паповіча. Па дадзеных праваабаронцаў — гэта супрацоўнік EPAM.
Аляксея затрымалі 17 лютага. Пазней яго судзілі па адміністрацыйным артыкуле 24.3 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).
Па прысудзе суда Аляксей Паповіч атрымаў 15 сутак арышту і на гэты момант момант, па інфармацыі праваабаронцаў, знаходзіцца на Акрэсціна.