Яшчэ аднаго палітвязня перавялі на «хатнюю хімію»
11 студзеня стала вядома, што Юрыю Вяршуку паводле памілавання змянілі пакаранне з «хіміі» на «хатнюю хімію». Пра гэта паведамілі праваабаронцы.
Раней стала вядома, што з «хіміі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітвязняў Уладзіміра Шурубейку і Яраслава Збароўскага.
Жыхара Гомеля Юрыя Вяршука асудзілі на два гады «хіміі» за каментар пад відэа, дзе старшыня Гомельскага аблвыканкама Салавей адказвае на пытанні грамадзян.