Фрылансер Андрэй Кузнечык і яшчэ 15 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Усяго палітычных зняволеных у Беларусі стала 978.

1_28_0.jpg

Палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 16 чалавек.

Гэта журналіст Андрэй Кузнечык, а таксама ўдзельнікі акцый пратэсту Святлана Каленчыц, Мікіта Дзмітрыеў, Фёдар Жэжалеў, Антон Лучкін, Аляксандр Гашко, Дзяніс Насура, Святлана Хромава, Яна Хромава, Сяргей Батура, Галіна Сямечка, Антон Драздоўскі, Кірыл Малышэнка, Яўген Асіпчык, Алена Лазарчык і Матфей Гаўрыленка.

Цяпер у Беларусі 978 палітвязняў.