Як выглядае ідэнтыфікацыя каментатараў у сеціве. Фотафакт
Блогер Nexta апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фота таго, як па патрабаваннях Мінінфарма пачынаюць уводзіць ідэнтыфікацыю пры спробах пакінуць каментар.
Нагадаем, раней Міністр унутраных спраў Шуневіч абяцаў "пакончыць з уседазволенасцю ў сеціве".
У верасні быў апублікаваны праект Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, дзе даваліся тлумачэнні, як чытачы сайтаў змогуць пакідаць каментары ў інтэрнэце.
Адзіны спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў на сайтах, указаны ў дакуменце, — праз абаненцкія нумары. Такім чынам, зарэгістравацца праз сацыяльныя сеткі ці электронную пошту будзе нельга.
Змены ў закон «Аб СМІ» набудуць моц з 1 снежня.