Як на трасу Мінск—Магілёў сядалі ваенныя самалёты (фота)
У рамках ваенных вучэнняў на трасу Мінск—Магілёў селі ваенныя самалёты.
Упершыню на аэрадромны ўчастак дарогі (АУД) выканаў пасадку транспартны самалёт Ан-26. Пасля яго з інтэрвалам у 10 хвілін парна селі штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Як-130, апошнімі з трэцяга заходу селі знішчальнікі МіГ-29 Узброеных Сіл Беларусі.
Шырыня трасы Мінск—Магілёў у гэтым раёне складае 24 метры, працягласць ўчастка, на якім села авіяцыя, — 3,1 кіламетры. Адпрацоўка пытанняў выкарыстання ўчасткаў аўтадарог у якасці запасных аэрадромаў праводзіцца ў рамках аператыўна-тактычнага вучэння з авіяцыяй, якое з'яўляецца заключным этапам падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад—2017", паведамляе www.belta.by
Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі генерал-маёр
Аляксандр Караў падкрэсліў, што пасадку ваенных самалётаў на аэрадромны ўчастак
дарогі экіпажы, што бралі ўдзел у вучэннях, ажыццяўлялі ўпершыню.
Аляксандр
Караў таксама высока ацаніў вынікі пасадкі і ўзровень падрыхтоўкі пілотаў і
падкрэсліў важнасць правядзення такіх вучэнняў: "Аэрадром — адзін з першых
аб'ектаў удару суперніка, падзеі ў Сірыі гэта паказалі. Вучэнні дазваляюць нам
адпрацаваць узлёт авіяцыі з аэрадромнага ўчастку аўтамабільнай дарогі і
выкананне ёю баявых задач. Такіх участкаў у Беларусі хапае, дарогі ў нас
цудоўныя", — адзначыў Аляксандр Караў.
Паводле www.belta.by
Фота Раміля Насібуліна