Хто ўзначаліць Сусветны банк?

У спісе кандыдатаў на пасаду кіраўніка Сусветнага банка ад ЗША ўваходзяць гендырэктар Pepsi Індра Нууі, амбасадар ЗША ў ААН Сюзан Райс, былы кіраўнік савета па эканоміцы пры прэзідэнце ЗША Лары Самэрс і кіраўнік камітэта па міжнародных адносінах сената ЗША Джон Кэры, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі Барака Абамы.

Традыцыйна кіраўніком Сусветнага банка прызначаецца кандыдат ад ЗША, а кіраўніком МВФ абіраецца прадстаўнік Еўропы.

8aa903e40952a84bd7177ad2daeb5962.jpg

Кэры, які быў супернікам Джорджа Буша-малодшага на выбарах прэзідэнта ЗША ў 2004 годзе, заявіў праз свайго прадстаўніка, што не зацікаўлены ў гэтай працы і з ім наконт гэтай пасады ніхто не кансультаваўся.
Краіны БРІКС ў апошнія месяцы заяўлялі пра неабходнасць завяршыць практыку прызначэння кіраўнікамі Сусветнага банка кандыдатаў ад ЗША. У сувязі з гэтым назіральнікі адзначаюць, што калі Барак Абама прапануе ў кіраўнікі СБ кіраўніка Pepsi Індра Нууі, якая нарадзілася ў Індыі, то яна можа ў дадзеным выпадку стаць кампраміснай фігурай.

паводле УНІАН