Грузінскі прафесар: Крым, як Афганістан
Апошнія тыдні я жыву ў машыне часу.... І вы таксама... — напісаў у сваім блогу "Лісты з Грузіі" на ЖЖ Алег Панфілаў, прафесар Дзяржаўнаўга ўніверсітэта Іліі (Грузія).
Прафесар Алег Панфілаў. Фота catoday.org
Кожны дзень чытаю навіны, нібыта 30–40 гадовай даўніны...
— Дэпутаты Савета Федэрацыі РФ хочуць забараніць спектаклі тэатра на Таганцы...
— З-за артыкула пра Крым канфіскаваны наклад газеты ў Калмыкіі...
— Паводле паправак у КК РФ цяпер нават нельга думаць пра Крым як пра частку Украіны...
— Замест шматлікіх кірмашоў, шапікаў і крам у Маскве зноў будзе ВДНГ...
— Генеральны сакратар Крамля У.У. Пуцін адраджае ГТА...
— У Крым збіраюцца паслаць студэнцкія атрады...
— Орды савецкіх дзеячаў культуры, па прыкладзе тав. Горкага, патрабуюць — "калі вораг не здаецца, яго знішчаюць "...
— Мільёны савецкіх людзей мараць разбамбіць Вашынгтон...
Гэта толькі маленькая частка таго савецкага маразму, які накрывае велізарнай хваляй патрыятычнага цунамі.
Насельніцтва РФ згуртавалася вакол партыі і ўрада...
Акрамя афіцыйных клікуш, якія закліканы ўзбуджаць народ заклікамі — "ні пядзі рускай зямлі", падцягнуліся гарадскія вар'яты, гэта значыць, блогеры, якія штохвілінна выдаюць ў віртуальную прастору мільёны кілабайт хлусні...
Пуціну — лягчэй, чым Брэжневу і тым больш Сталіну, у яго ёсць Інтэрнэт і тэлеканалы, а на змену савецкім Зорыну, Баравіку і Бовіну прыйшлі — Мамантаў, Лявонцьеў і Дзм. Кісялёў...
Але справа нават не ў колькасці гладкіх і зіхатлівых ранішнім бутэрбродам на экранах з ікрой прапагандыстаў, а ў даўняй тузе савецкага народа, які часова зваўся расіянамі...
У Расіі — адраджаюць СССР...
Гэтага не хавае Пуцін, гэтага хочуць працэнтаў 70 насельніцтва, звар'яцелага за 23 гады пастаяннай хлусні пра дэмакратыю...
Расейцы, зрэшты і не жадалі нічога іншага, таму што не ўмеюць...
Не ўмеюць змагацца за свабоду — таму што не ведаюць свабоды...
Не ўмеюць змагацца за правы — таму што ўсе апошнія 90 гадоў ім правы тлумачылі ў райкаме, гаркаме і абкаме...
Кінутыя на волю, не навучаныя свабодзе, яны не ўсведамляюць свабоду, яны за яе не змагаліся, яны ўсе гэтыя тужлівыя 23 гады марылі пра несвабоду, пра правадыра і страх...
Калі савецкі чалавек баіцца, то ён вельмі хоча, каб і іншыя баяліся...
Гэта — у характары...
Прыязджае расійскі турыст у Егіпет і вядзе сябе, як у Ніжнім Тагіле... Чаму ? Таму што інакш не можа, ён павінен стварыць сабе зручнае, знаёмае асяроддзе, інакш яму будзе дрэнна і самотна...
Здаецца, я пачынаю разумець, чаму пачынаючы з 1994 года, з першай чачэнскай вайны, расейцы не былі супраць бамбаванняў і расстрэлаў...
Па-першае, прывыклі, што СССР заўсёды ваяваў, нават яшчэ раней, пачынаючы з 1918 года...
Па-другое, калі забіваюць іншых, цябе на нейкі час пакідаюць у спакоі...
Па-трэцяе, для сярэдняга расіяніна забойства — гэта самасцвярджэнне...
Той, хто звыкся жыць у страху, проста абавязаны ўкінуць у страх іншых...
Самая смешная частка ўкраінскага крызісу — "бандэраўцы"... Пуцін апынуўся добрым бацькам, які палохае свайго малога "бабайкай" — так зручна, але потым малы, падрастаючы, расчароўваецца, таму што ўвесь час баяўся "бабайкі", якога на самай справе няма...
Але цяпер расіяніна зусім не хвалюе, што "бандэравец" Булатаў — рускі, што "бандэравец" Авакаў — армянін, што "бандэравец" Каламойскі — о, жах, наогул габрэй...
Савецкі народ ж верыў у дзядзьку Сэма, злога старога з незвычайнай барадой і вядром — кацялком на галаве, карацей — не рускі...
І ніхто не ведаў, пра Сэмуэла Ўілсана, добрага мясніка з Троі пад Нью-Ёркам...
Не трэба было ведаць — таму што для расейца ён — люты вораг... так казала прапаганда...
Чаму ўсё ж такі Крым — як Афганістан ?...
Не таму што танкі і БТРы, і, дай Бог, не будуць страляць...
А таму што тужлівая краіна СССР памерла як раз пасля Афганістана, не вытрымаўшы ўнутраных выдаткаў і вонкавага ціску...
І калі працягнуць тэму машыны часу, то ўсё адбываецца падобна, толькі з большай хуткасцю...
Не буду пісаць пра развал Расіі, але нагадаю, што падобныя катастрофы прыводзяць менавіта да гэтага... І ніякая прапаганда не ўратуе, яна толькі паскорыць гэты заканамерны фінал...
І, нарэшце, аб злараднасці...
Я не злараднічаю, я спадзяюся, што расейцы пачнуць чытаць, думаць і цікавіцца светам, а не сваёй вёскай, вуліцай, горадам і д'ябальскім месцам пад назвай Крэмль...
Адна шостая сушы на самай справе вельмі маленькая і адзінокая...
Пакуль так атрымліваецца...