Украіна дамовілася з МВФ пра прадстаўленне 18-мільярднага крэдыта
МВФ дамовіўся з Украінай пра 2-хгадовы крэдыт stand by. Як заявіў кіраўнік місіі МВФ Мікалай Георгіеў, сума пазыкі складзе 14 — 18 мільярдаў долараў.
«Дасягнутае пагадненне з уладамі падлягае зацвярджэнню кіраўніцтвам і выканаўчай радай МВФ. Чакаецца, што выканаўчая рада разгледзіць яго ў красавіку пасля прыняцця афіцыйнымі органамі краіны дзейснага і ўсёабдымнага пакета папярэдніх захадаў, пакліканых стабілізаваць эканоміку і стварыць умовы для працяглага эканамічнага росту», — гаворыцца ў заяве.
Паводле словаў Георгіева, праграма Фонду можа стаць часткай шырокай міжнароднай фінансавай падтрымкі Украіны на суму да 27 мільярдаў на працягу наступных двух гадоў.
«Дапамога МВФ складзе ад 14 да 18 мільярдаў, дакладная сума будзе вызначаная з улікам усяго аб’ёму падтрымкі на двухбаковай і шматбаковай аснове», — гаворыцца ў заяве.
Паводле Радыё Свабода