«Грошы не збіраць, бацькоў не пускаць!» Якія ўказанні далі настаўнікам на педсаветах

Перад пачаткам навучальнага года ў школах праходзяць педсаветы. На ўмовах ананімнасці настаўнікі распавялі tut.by, што новага можа чакаць бацькоў у гэтым навучальным годзе.

flesz_logo_1.jpg


Па краіне прайшлі звычайныя жнівеньскія педсаветы прысвечаны аналізу працы за мінулы навучальны год, таксама ставяцца задачы на новы. Адміністрацыя абмяркоўвае разам з настаўнікамі арганізацыю адукацыйнага працэсу. З таго, што можа зацікавіць бацькоў, педагогі адзначылі:

1. Рэкамендавана адмяніць лінейкі — літаральна на днях выйшлі метадычныя рэкамендацыі ад Міністэрства аховы здароўя, згодна з якімі ў школах рэкамендуюць адмяніць лінейкі — распавядае Ганна. — Але я думаю, гэта больш звязана з рознымі правакацыямі, чым з эпідэміялагічнай сітуацыяй. У некаторых школах лінейкі для першакласнікаў ўсё ж адбудуцца. Канчатковае рашэнне застаецца за адміністрацыяй школы.

2. Рэкамендавана павялічыць перамены але ніякай канкрэтыкі з нагоды працягласці пераменаў і распарадку дня яшчэ няма, кажуць настаўнікі. — У рэкамендацыях сказана пра тое, што трэба павялічыць перамены і выконваць дыстанцыю, а мець пры сабе дэзсродак ужо неабавязкова. Але колькі цяпер будуць доўжыцца перамены, пакуль невядома.

3. Бацькам уваход у школу можа быць забаронены — па гэтых рэкамендацыях бацькоў больш у школу пускаць не будуць — працягвае Ганна. — Настаўнікі сталі абурацца, што класы немаленькія, а ўсіх першаклашак трэба абуць-апрануць. Наша адміністрацыя пайшла на саступкі: бацькі першакласнікаў змогуць зайсці ў школу ў першы тыдзень, а потым ім таксама будзе катэгарычна забаронена заходзіць у школу. Па званку аднаго з бацькоў навучэнца будуць адпускаць з прадлёнкі.

У іншай школе адміністрацыя прыняла рашэнне пусціць бацькоў першакласнікаў у школу толькі ў першы дзень. — Вядома, мы абурыліся гэтай забаронай асабліва ў дачыненні да бацькоў першаклашак, — кажа Таццяна. — Адзінае, чаго мы дамагліся: каб пасля лінейкі бацькі змаглі адвесці першаклашак у клас, бо яны яшчэ нічога не разумеюць і не ведаюць свайго настаўніка. Але потым усё — настаўнік павінен выводзіць дзіця ў хол і перадаваць аднаму з бацькоў.

Настаўнік яшчэ адной сталічнай школы пацвярджае, што на педсавеце абмяркоўвалі забарону на наведванне бацькамі школ, але яна не думае, што яго сапраўды ўвядуць.

Ірына адзначае: — У некаторых школах бацькоў не пускалі і раней. У нас пускалі, але трэба было запісвацца на вахце. Мне здаецца, усё так і застанецца, гэта значыць бацькам не варта трывожыцца раней часу.

4. З бацькоў нельга збіраць грошы — нават на пітную ваду, мыла і туалетную паперу. Дырэктар сказала, што гэта праблемы бацькоў: хай дзеці з сабой усе прыносяць, — распавядае Таццяна. — Таксама нам забаранілі прымаць кветкі ад вучняў, паколькі пасля выбараў было шмат непрыемных слоў сказана ў адрас школы.

Таццяна кажа, што пасля выбараў фатаграфіі членаў выбарчай камісіі былі вывешаныя ў раёне, а да школы вучні прынеслі свае граматы і дыпломы ў знак нязгоды з вынікамі выбараў. Пратакол у школе так і не вывесілі, а каб выбарчая камісія змагла сысці дадому, прыйшлося выклікаць АМАП на бацькоў, якія сабраліся ля будынка школы. У такой абстаноўцы цяжка казаць аб кветках і віншаванні з Днём ведаў.

Ганна пацвярджае, што на педсавеце настаўнікам забаранілі абмяркоўваць з бацькамі фінансавыя пытанні. — Перад намі патрэслі паперкай (я думаю, гэта нейкае распараджэнне ад Упраўлення адукацыі) і сказалі, каб мы не вялі з бацькамі размовы пра грошы. Востра паўстала пытанне аб школьных дапаможніках, сшытках, якія кожны год трэба купляць, бо іх школе ніхто не выдае. Нам катэгарычна забаранілі абмяркоўваць з бацькамі такія пакупкі. Калі мы сталі пытацца, як нам працаваць, калі вучэбна-метадычны комплекс мае на ўвазе наяўнасць гэтых сшыткаў, адміністрацыя параіла патрэбныя матэрыялы ксеракапіраваць. Тады мы спыталі, дзе ўзяць фарбу, паперу, але адказу не атрымалі. Грошай прасіць нельга, а ксеракапіраваць магчымасці няма. Што рабіць, незразумела.

5. Нельга гаварыць з дзецьмі і бацькамі пра палітыку — настаўнікі проста павінны весці ўрокі, а палітыкай і без нас ёсць каму займацца, — цытуе распараджэнне кіраўніцтва школы Таццяна. — Хутчэй за ўсё, адміністрацыя школы проста не хоча напальваць адносіны паміж настаўнікамі і бацькамі.

У школе, дзе працуе Ганна, таксама параілі не весці з бацькамі палітычных размоў і захоўваць нейтралітэт. У адной мінскай школе, па словах настаўніка, на педсавеце вострыя тэмы імкнуліся не абмяркоўваць, папрасілі толькі гаварыць пра палітыку па-за сценамі школы. — Дырэктар падзяляе грамадзянскую пазіцыю настаўнікаў, але ў школе гэтаму не месца: ніякіх размоў пра гэта быць не павінна. На нязручныя пытанні парэкамендавалі адказваць толькі тое, што ў нашай кампетэнцыі.

Многія школы ў гэтым годзе з цяжкасцю ўкамплектавалі спецыялістамі, таму звальняць каго-небудзь з-за палітычных матываў наўрад ці будуць. — Дырэктар просіць не абмяркоўваць палітыку ў школе: баіцца сварак не толькі паміж бацькамі і настаўнікамі, але і паміж калегамі, — кажа Ірына. — З вучнямі таксама просіць абмежаваць гэтыя размовы, але калі дзеці настойваюць, можна прапанаваць пагаварыць пра тое, што іх хвалюе, пасля ўрокаў. Паводле rebenok.by, пераклад НЧ