Харэўскі: Смерць Арыны Вячоркі — гэта непапраўная страта
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ведаў Арыну Вячорку ад пачатку беларускага Адраджэння, з часоў "Спеўна-драматычнай Майстроўні".
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ведаў Арыну Вячорку ад пачатку беларускага Адраджэння, з часоў "Спеўна-драматычнай Майстроўні".
Па яго словах, беларускі рух зазнаў вялізную страту.
Харэўскі: "Я ведаў Арыну амаль тры дзясяткі гадоў, калі мы разам хадзілі ў "Майстроўню". Я цудоўна памятаю яе як выдатную спявачку, актывістку, як чалавека няўрымслівага і
іранічнага. Я памятаю, як Вячоркі прынеслі свайго першынца, Радусю, на "Майстроўню" і на раялі яе перапеляноўвалі. І з тых часоў нашыя сяброўскія повязі ніколі не перапыняліся...
Непапраўная страта! Не кажучы ўжо пра яе ініцыятывы з моладдзю, з дзецьмі, якімі яна займалася, з Рыцарскім клубам. Непапраўная страта..."
На думку Харэўскага, найбольш адчувальнай гэтая страта будзе акурат для тых праектаў, якімі Арына Вячорка займалася апошнім часам — Рыцарскага клуба ды іншых падобных ініцыятываў.
Еўрарадыё