Гамельчука Генадзя Падальніцкага гвалтоўна змясцілі ў псіхлякарню
З учорашняга дня актывіст не выходзіў на сувязь, родныя і сябры не ведалі, што з ім.
«Жонка шукае актывіста БНК, кіраўніка арганізацыі «Самаабарона» Генадзя Падальніцкага. Апошні яго бачыў Уладзімір Кацора на Палескай 52 (гомельскі штаб апазіцыі, асабліва АГП) а 18-й гадзіне, дзе ён ксеракапіраваў нейкія дакументы. Паводле словаў жонкі, збіраўся ў выканкам (думаю, што ў абласны). Ёсць падазрэнне, што затрыманы. Але могуць быць пытанні са здароўем. Тэлефон не адказвае», — пісаў учора ўвечары на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гамяльчук Андрэй Пуканаў.
Сёння ён удакладніў, што Падальніцкі хадзіў у суд, дзе быў затрыманы і змешчаны ў псіхлякарню.