Блогер Аляксандр Кабанаў, якога падазравалі ў абразе міліцыянта, на волі

Як паведаміла журналістка Тамара Шчапёткіна, восьмага жніўня ў Бярозе быў затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў.

Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Каля 17 гадзін вечара стала вядома, што затрыманага блогера адпусцілі.

«Усё нармальна. Прайшлі агляды двух дамоў і адной кватэры. Нічога забароненага не выяўлена. Нічога не канфіскавана. Сабакі брэшуць, караван ідзе», напісаў Кабанаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.Напярэдадні Кабанаў атрымаў позву, у якой паведамлялася, што ён мусіць прыйсці ў Бярозаўскі РАУС у 11.00 восьмага жніўня, бо ён з'яўляецца асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак ўжо ў РАУС блогер даведаўся, што вядзецца праверка ў межах крымінальнай справы па абразе супрацоўніка міліцыі (арт.189 КК РБ). Менавіта тады ён і быў затрыманы.

kabanau0808.jpg


Справа заведзена на падставе заявы ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Берасця Мікалая Рабушкі. Той лічыць, што блогер нібыта абразіў яго падчас вядзення стрыму.
Паводле праваабаронцы Сяржука Русецкага, у дадзены момант адбываецца агляд бярозаўскай кватэры Кабанава па вул. Тышкевіча. Хутчэй за ўсё адбудуцца яшчэ агляды сядзібнага ўчастку Кабанава у вёсцы Сашыца Бярозаўскага раёну і хаты яго маці.
Нагадаем, што напрыканцы ліпеня аналагічная справа (па арт. 189 КК РБ) была ўзбуджаная супраць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна, таксама пасля заявы міліцыянта Рабушкі. 
Паводле spring96.org