Гандаль лёсамі
У справе Брэуса і Гапонава Расія дзейнічае ў інтарэсах капіталу. Арцёма Брэуса і Івана Гапонава выпусцяць на волю пасля патаемнага гандлю з Расіяй.
Такое меркаванне ў гутарцы з «Еўрарадыё» выказаў дырэктар Інстытута нацыянальнай стратэгіі, расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.
У справе расіян абвешчаны чарговы перапынак — да 10 сакавіка. Нагадаем, што іх судзяць за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.
У справе Брэуса і Гапонава Расія дзейнічае ў інтарэсах капіталу. Арцёма Брэуса і Івана Гапонава выпусцяць на волю пасля патаемнага гандлю з Расіяй.
Такое меркаванне ў гутарцы з «Еўрарадыё» выказаў дырэктар Інстытута нацыянальнай стратэгіі, расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.
У справе расіян абвешчаны чарговы перапынак — да 10 сакавіка. Нагадаем, што іх судзяць за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.
Справу часта характарызуюць як палітычны гандаль паміж Беларуссю і Расіяй. Ці быў гэты гандаль насамрэч? Бялкоўскі ўпэўнены, што гандаль быў раней і працягваецца цяпер. «Безумоўна, ён быў і
працягваецца. Нягледзячы на нейкае пацяпленне адносінаў паміж Беларуссю і Расіяй у апошні час (не столькі пацяпленне, колькі выглядае такім на фоне пахаладання адносінаў Беларусі з Захадам пасля
снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў), усё адно стратэгічныя адносіны сапсаваныя. Аляксандр Лукашэнка не давярае расійскім лідарам, яны не давяраюць яму — прычым гэта складалася цягам некалькіх
гадоў. Таму Лукашэнка выкарыстоўвае любую магчымасць, каб патаргавацца з Расіяй наконт розных эканамічных умоваў і параметраў узаемаадносінаў. І лёс расійскіх грамадзянаў — гэта адна з
падставаў і прычынаў гандлю», — лічыць палітолаг.
На думку Бялкоўскага, яшчэ можна чакаць фармальнага пратэсту ад МЗС Расіі з нагоды гэтага суда. Але Расія працуе не ў інтарэсах Гапонава і Брэуса, а ў інтарэсах вялікага капіталу. «І калі ў
задавальненні гэтых інтарэсаў будуць знойдзеныя кропкі сутыкнення з Лукашэнкам, то тэма Гапонава і Брэуса мякка сыдзе на задні план», — тлумачыць Бялкоўскі.
Хаця Гапонаў і Брэус — шараговыя грамадзяне, Расія ўсё адно абавязаная іх абараняць. Таму, кажа эксперт, беларуская ўлада выкарыстоўвае сітуацыю, каб змусіць Расію да пэўных дзеянняў.
«Зараз на парадку дня эканамічныя ўзаемаадносіны паміж Расіяй і Беларуссю. Безумоўна, у першую чаргу прыватызацыя — размарозка беларускіх актываў, так было ўчора, так ёсць і сёння.
Спроба прыцягнуць да прыватызацыі еўрапейскія кампаніі правалілася, ці, як мінімум, адкладзеная. Таму Лукашэнку ў кожным разе давядзецца сёння весці дыялог на гэты конт з буйнымі расійскімі
карпарацыямі. А ў гэтым дыялогу будзе добры і лёс расійскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца пад арыштам», — падкрэсліў Станіслаў Бялкоўскі.
Паводле «Еўрарадыё»