Фотакарэспандэнтку Мілану Харытонаву паспрабавалі выдаліць з мерапрыемства ў Брэсцкім гарвыканкаме

Сябра ГА “БАЖ Мілана Харытонава прыйшла 17 лютага на пасяджэнне горадабудаўнічай рады, якая дзейнічае пры Брэсцкім гарвыканкаме, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў на замову рэдакцыі “Брестский курьер. Праз некаторы час пасля пачатку мерапрыемства старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў пачаў высвятляць, якое выданне прадстаўляе фотакарэспандэнтка, і заявіў, што ў Міланы Харытонавай няма акрэдытацыі, каб прысутнічаць на гэтым пасяджэнні.



0d59701b3474225fca5563e015965886.jpg

Сябра ГА “БАЖ Мілана Харытонава прыйшла 17 лютага на пасяджэнне горадабудаўнічай рады, якая дзейнічае пры Брэсцкім гарвыканкаме, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў на замову рэдакцыі “Брестский курьер.

Праз некаторы час пасля пачатку мерапрыемства старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў пачаў высвятляць, якое выданне прадстаўляе фотакарэспандэнтка, і заявіў, што ў Міланы Харытонавай няма акрэдытацыі, каб прысутнічаць на гэтым пасяджэнні.

“Я паспрабавала ўдакладніць, ці праводзілася нейкая адмысловая акрэдытацыя на згаданым мерапрыемстве, — распавяла Мілана Харытонава. — Старшыня гарвыканкама патлумачыў, што такая акрэдытацыя патрэбная на ўсе мерапрыемствы, што ладзяцца ў гарвыканкаме і, маўляў, без яе нельга на іх прысутнічаць.

Калі гэтыя словы выклікалі ўсмешку ў некаторых прысутных журналістаў, Аляксандр Палышэнкаў прапанаваў ім таксама пакінуць залю. Мілане Харытонавай жа ён заявіў, што яна выконвае “замову і адпрацоўвае грошы.

Зразумеўшы, што самастойна фотакарэспандэнтка з памяшкання не пойдзе, старшыня Брэсцкага гарвыканкама праз некалькі хвілінаў працягнуў пасяджэнне.

Паводле інфармацыі БАЖ