Fitch адклікаў рэйтынгі трох беларускіх страхавых кампаній

Агенцтва Fitch Ratings адклікала тры рэйтынгі фінансавай устойлівасці страхоўшчыкаў (IFS) беларускіх страхавых кампаній.

stahouka.webp

Агенцтва адклікае рэйтынгі IFS, таку што яно больш не мае доступу да дастатковай інфармацыі для падтрымання рэйтынгаў. Адпаведна, Fitch больш не будзе прадастаўляць рэйтынгі або аналітыку для трох беларускіх страхавых кампаній. 

Гэтыя кампаніі — "Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя", "Белдзяржстрах" і "Экспартна-імпартная страхавая кампанія", сказана ў паведамленні агенцтва Fitch.

Паводле АФН