Moody's абвясціла дэфолтам выплату ў рублях па беларускіх еўрабондах

Яшчэ адно рэйтынгавае агенцтва, гэтым разам Moody's, загаварыла пра пра дэфолт у Беларусі

_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's абвясціла дэфолтам выплату ў беларускіх рублях купоннага даходу па выпуску еўрааблігацый Мінфіна РБ з тэрмінам пагашэння ў 2027 годзе.

Адпаведную заяву Moody's з назвай «Урад Беларусі: Плацёж па знешніх абавязках у рублях з'яўляецца дэфолтам» можна знайсці на платнай версіі сайта рэйтынгавага агенцтва.

Раней рэйтынгавае агенцтва Fitch расцаніла як дэфолт выплату купоннага даходу па еўрааблігацыях ў беларускіх рублях. 7 ліпеня агенцтва заявіла, што калі 13 ліпеня Беларусь не заплаціць у валюце па сваіх міжнародных абавязках, рэйтынг нашай краіны стане дэфольным. Беларусь, як вядома, не заплаціла. А праз 5 дзен Мінфін РБ выступіў з заявай, у якой агенцтва Fitch абвінавачваецца ў суб'ектыўным падыходзе да ацэнкі крэдытаздольнасці краіны


Нагадаем, Мінфін РБ ажыццявіў выплату купоннага даходу ў рублях 29 чэрвеня. Тэрмін выплаты па купонным даходзе (ільготны перыяд) скончыўся 13 ліпеня, але ўлады Беларусі не сталі мяняць валюту аплаты. Пасля пастановы беларускіх ўладаў  “Аб рублёвай выплаце” аплатныя агенты адмовіліся абслугоўваць гэты выпуск беларускіх еўрааблігацый. Мінфін РБ абвясціў пра пошук новых.


Паводле АФН