Электронныя цыгарэты не менш небяспечныя, чым традыцыйныя
Звыштонкия часціцы, шэраг хімічных таксінаў, што выдзяляюцца электроннымі цыгарэтамі, небяспечныя для навакольных. У вадкасці для запраўкі электронных цыгарэт выяўленыя цяжкія металы, а ў аэразолі, якія генеруюць электронныя цыгарэты, змяшчаецца высокатаксічны нікацін, які выклікае развіццё і падтрыманне псіхічнай і фізічнай нікацінавай залежнасці.
Асабліва небяспечныя электронныя цыгарэты для падлеткаў, у якіх адбываецца развіццё нікацінавай залежнасці нават у выніку адзінкавых выпадкаў курэння электронных цыгарэт, паведамляе БелаПАН са спасылкаю на прадстаўніцу РНПЦ "Кардыялогія" Вольгу Паўлаву.
Шкода ад палення цыгарэт у
цэлым для арганізма і сардэчна-сасудзістай сістэмы ў прыватнасці з'яўляецца даказаным навуковым фактам.
Для падлеткаў курэнне — самы магутны фактар з тых, што ўплываюць на развіццё сардэчна-сасудзістай паталогіі ў будучыні, адзначыў загадчык кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі Беларускай
акадэміі паслядыпломнай адукацыі Андрэй Прыстром.
Лекар асабліва адзначыў шкоду пасіўнага курэння. "Людзі, якія знаходзяцца з курцом ў адным памяшканні, атрымліваюць шкодны эфект ад цыгарэт на 80 — 90 %. Натуральна, гэтую праблему трэба вырашаць", — сказаў лекар.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў беларускіх гарадах ёсць толькі асобныя зоны, дзе забаронена курэнне. Між тым у тых еўрапейскіх гарадах, дзе курэнне забаронена ў грамадскіх месцах, за адзін-два гады зменшылася колькасць людзей, шпіталізаваных з інфарктам міякарда.