Дзярждума Расіі ратыфікавала захоп Крыма і Севастопаля

Перад галасаваннем міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў ад імя прэзідэнта Пуціна прапанаваў дэпутатам ўхваліць пакет законаў аб далучэнні Крыма. Лаўроў адзначыў , што аб'яднанне народаў Расіі і Крыма ў рамках адзінай дзяржавы будзе спрыяць  дабрабыту і росквіту. У падтрымку дакумента, унесенага прэзідэнтам , выказаліся 445 дэпутатаў , супраць - 1.  



13935910891095.jpg

Вярхоўная Рада прыняла дэкларацыю, звернутую да сусветнай супольнасці, аб барацьбе за вызваленне Украіны. У тэксце дэпутаты ўкраінскага парламента абвінавачваюць Расею ў анэксіі Крыма і заклікаюць да барацьбы за тэрытарыяльную цэласнасць краіны.
Да разгляду закона аб акупаванай тэрыторыі Вярхоўная Рада вернецца ў наступны аўторак.
Украіна прыпыніла старшынства ў СНД. Адпаведную ноту ўкраінскія ўлады адправілі ў выканаўчы камітэт Садружнасці, размешчаны ў Мінску. Такім чынам, Кіеў адказаў на фактычнае бяздзеянне краін - удзельніц СНД пры вывадзе Крыму са складу Украіны.
Старшыня выканкама Садружнасці Сяргей Лебядзеў заявіў, што выхад Украіны з СНД ударыць, у першую чаргу, па самой жа Украіне .
Лебядзеў дадаў , што ў сувязі з адмовай Украіны ад старшынства ў СНД, у гэтым годзе гэтую функцыю будуць выконваць дзве краіны-сустаршыні -  Беларусь і Казахстан.

"Эхо Москвы"