Дзень волі — за свабоду палітвязняў
Аргкамітэт па святкаванні Дня волі вызначыцца 21 сакавіка з дзеяннямі пасля адмовы ўладаў дазволіць шэсце. Мінскі гарвыканкам змяніў і месца правядзення мітынгу.
“Ніколі раней улады не мянялі фармат заяўкі, — адзначыў кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. — Бывала, што змянялі месца правядзення мітынгу. Але калі замаўляліся шэсце і
мітынг, то і дазвол, калі даваўся, то даваўся і на шэсце, і на мітынг. Зараз — ніякага шэсця, толькі мітынг.

Арганізатары падавалі заяўку ў гарвыканкам на шэсце 25 сакавіка ад плошчы Я.Коласа (дзе а 18-й гадзіне запланаваны збор) да сквера Я.Купалы. І на правядзенне там мітынгу. Заяўку падпісалі
прадстаўнікі Партыі БНФ, аргкамітэта Беларускай хрысціянскай партыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Маладога фронту, Руху салідарнасці “Разам і кампаніі “Гавары
праўду. Мінгарвыканкам дазволіў толькі мітынг на плошчы Бангалор.
“Цалкам звесці мерапрыемства да мітынгу на Бангалор не выглядае дарэчным у сённяшняй сітуацыі і менавіта на 25 сакавіка. Але ўлада папросту дэманструе, што любое іншадумства, любая праява
нязгоды для яе катэгарычна непрымальныя. Ідэалогія татальнага ціску, якую цяперашняя ўлада ажыццяўляе, знайшла сваё адлюстраванне і ў такім рашэнні, — заявіў Аляксей
Янукевіч.
На паседжанні 21 сакавіка аргкамітэт прыме рашэнне, як будзе адбывацца акцыя. Верагодны варыянт, што арганізатары здымуць з сябе абавязкі па правядзенні акцыі ў змененым фармаце і напішуць
“калектыўную адмову. Магчыма, як адзначыў кіраўнік БНФ, на паседжанні аргкамітэта будуць разгледжаныя і іншыя сцэнары. “Ёсць некаторыя ідэі. Але пакуль няма супольнага
рашэння, я б устрымаўся ад таго, каб выказваць нейкія меркаванні, — сказаў ён.
“Людзі, напэўна, у любым выпадку збяруцца на плошчы Якуба Коласа. Мы абмяркуем у панядзелак тыя захады, якія мы са свайго боку можам зрабіць, — паведаміў палітык. Каб,
паводле яго словаў, бяспека людзей была максімальна абароненая.
Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць свабоду палітвязням і “спыніць гандаль нацыянальнымі інтарэсамі.