Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязня Віктара Шмігельскага!
Сёння сваё 25-годдзе за кратамі сустракае Віктар Андрэевіч Шмігельскі — удзельнік акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня.
На яго была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулаў 342 КК і 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
22 сакавіка суд Жлобіна вынес Віктару Шмігельскаму прысуд: 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
«Новы Час» віншуе Віктара з Днём народзінаў! Жадаем моцы, вытрымкі, аптымізму, а самае галоўнае — хутчэй апынуцца на волі!
Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.