Дзень народзінаў за кратамі 7 сакавіка сустракаюць Артур Халімончык і Алана Гебрэмарыям
Працягваем публікаваць імёны тых, хто адзначыць свой дзень народзінаў за кратамі. Шчыра віншуем усіх. Жадаем моцы, здароўя і вольнай Беларусі!
Артур быў затрыманы ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня. Яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»).
Утрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы.
Сімвалічны «хросны» Артура у межах кампаніі #WeStandByYou — дэпутат Бундэстага Германіі Дзітрых Монштадт напісаў: «Я далучаюся да патрабаванняў вызваліць збольшага маладых людзей, якія несправядліва аказаліся за кратамі. Для мяне гонар стаць “хросным” Артура Халімончыка. Я патрабую яго неадкладнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх іншых незаконна затрыманых палітвязняў».
Адрас для лістоў: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В.
Алана Гебрэмарыям 7 сакавіка адзначыць сваё 24-годдзе. Яна — сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, «Задзіночання беларускіх студэнтаў», актывістка «Моладзевага блоку». Алана таксама з'яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Увосень 2019 года на парламенцкіх выбарах была кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Грушаўскай выбарчай акрузе №98.
Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2